1 траўня 2024, Серада, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомсельмаш» губляе рынак МС

31
«Гомсельмаш» губляе рынак МС

Беларускае прадпрыемства выцясняюць з Расеі і Казахстана квотамі.

У рамках Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза Беларусь вымушаная ўсё больш адкрываць свой рынак для імпарту і пры гэтым праз тэхналагічнае адставанне і лабістаў рызыкуе страціць дзель на рынках стратэгічных партнёраў - Расеі і Казахстана, піша «Заўтра тваёй краіны».

На днях Міністэрства гандлю Беларусі на падставе пастановы Еўразійскай эканамічнай камісіі абвясціла аб прыёме заявак на размеркаванне імпартнай квоты на пастаўку ў 2014 годзе на беларускі рынак 50 адзінак збожжаўборачных камбайнаў. Заяўкі з боку патэнцыйных пастаўшчыкоў будуць прымацца да 15 снежня 2013 года.

Квоты на імпарт - гэта кампрамісны варыянт. Адмысловую мыту да незадавальнення Беларусі замяніла на квоты для ўсіх удзельнікаў АЭП і МС Еўразійская эканамічная камісія ў сярэдзіне кастрычніка гэтага года. Падчас жорсткіх перамоваў на лібералізацыі камбайнавага рынку Мытнага саюза настаяў Казахстан, зацікаўлены ў пастаўках імпартнай высокатэхналагічнай тэхнікі.

У 2014 годзе Казахстан зможа імпартаваць з-за межаў Мытнага саюза 300 збожжаўборачных камбайнаў, Расея - 424 адзінкі тэхнікі. Квоты захаваюцца і на працягу 2015-2016 гадоў.

У наступным годзе Мінгандаль Беларусі паводле такога ж прынцыпу плануе падзяліць квоту на 2015 год - 52 камбайны, у 2016 годзе на тэрыторыю краіны будзе пастаўлена 34 адзінкі тэхнікі. Казахстан, згодна з пастановай ЕЭК, зможа ўвезці ў 2015-2016 гадах адпаведна 309 і 204 заходнееўрапейскіх або амерыканскіх збожжаўборачных камбайнаў, Расея - 437 і 288 адзінак імпартнай тэхнікі.

Чаму гэтая пастанова ЕЭК нявыгадная Беларусі?

Беларусь усё больш адкрывае свой рынак для імпарту. Аб'ём квоты на 2014 год - гэта ў 2,5 разы больш імпартнай тэхнікі, чым было пастаўлена ў Беларусь у 2012 годзе. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на працягу 2012 годзе ў краіну з-за межаў Мытнага саюза было завезена ўсяго 19 камбайнаў (на суму 4,2 млн даляраў). 13 з іх прыбылі з Германіі, 3 - з Аўстрыі, па 1 - з Бельгіі, Польшчы і Швецыі.

У першым паўгоддзі 2013 з заходнееўрапейскіх краін было пастаўлена 27 камбайнаў: 21 - з Германіі, 5 - з Аўстрыі, 1 - з Бельгіі. 2 камбайны на беларускі рынак паставілі расейскія вытворцы, здзейсніўшы «гістарычны прарыў»: яны доўгі час скардзіліся на адміністрацыйныя меры, якія не дазваляюць прадаваць тэхніку ў Беларусі. Усяго аб'ём імпарту збожжаўборачнай тэхнікі ў першым паўгоддзі 2013 склаў 8,1 млн даляраў.

Вымушана пагадзіўшыся з квотамі для Казахстана і Расеі, «Гомсельмаш» часткова губляе гэтыя рынкі. У першую чаргу, казахстанскі. Менавіта праз тое, што казахстанскія спажыўцы робяць стаўку на амерыканскую тэхніку, у першым паўгоддзі 2013 быў цалкам заблакаваны беларускі экспарт камбайнаў у гэтую краіну. У Казахстан не было адгружана ні аднаго камбайны, хоць за аналагічны перыяд мінулага года было пастаўлена 354 камбайны.

Сітуацыя з пастаўкамі ў Казахстан адбілася на агульнай дынаміцы экспарту камбайнаў. Паводле вынікаў першага паўгоддзя 2013 было адгружана за мяжу 258 камбайнаў на суму 9,6 млн даляраў, у той час як у першым паўгоддзі 2012 года аб'ём экспарту складаў 456 адзінак, а яго кошт 28,8 млн даляраў.

Найбуйнейшымі пакупнікамі збожжаўборачнай тэхнікі «Гомсельмаша» за мяжой у першым паўгоддзі 2013 сталі Расея (196 адзінак), Польшча (38) і Украіна (17). Па 2 камбайны былі пастаўленыя ў Венесуэлу, Чэхію і Літву, 1 - у Балгарыю.

Паводле вынікаў 2012 года камбайнавы экспарт Беларусі складаў 562 адзінкі тэхнікі (сума - 36,7 млн даляраў). Ільвіную долю ў ім складалі пастаўкі ў Казахстан - 381 (у Расеі ў 2012 годзе купілі 76 беларускіх камбайнаў).

Можна выказаць здагадку, што на працягу 2014-2016 гадоў большая частка экспарту беларускіх камбайнаў на рынак Казахстана будзе замешчаная пастаўкамі тэхнікі з Заходняй Еўропы і ЗША.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках