21 траўня 2024, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праязныя падаражэюць на 20%

44
Праязныя падаражэюць на 20%

«Менсктранс» зноў заяўляе, што менчукі павінны плаціць за праезд 6.400 рублёў.

Нагадаем, кошт талончыка на адну паездку ў наземным грамадскім транспарце Менска і ў метро ў кіёсках «Менсктрансу» з 1 снежня ўзрасце да 3 тыс. рублёў.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» намеснік дырэктара ГП «Менсктранс» Віктар Тозік, адпаведнае рашэнне прыняў Менгарвыканкам.

Купля талончыка ў кіроўцы абыйдзецца ў 3,5 тыс. рублёў, карыстанне паслугамі экспрэс-маршрутаў - у 4.300 рублёў. Адначасова падаражэюць і праязныя квіткі - на звычайныя маршруты на 20%, на экспрэсы - на 13%.

Нагадаем, апошні раз праезд у гарадскім транспарце сталіцы даражэў роўна 2 месяцы таму назад, 1 кастрычніка. Тады яго кошт вырас на 500 рублёў, з 2 тыс. да 2,5 тыс. рублёў. Сабекошт адной паездкі, па сцвярджэнні «Менсктранса», на сённяшні дзень складае 6.400 рублёў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках