1 чэрвеня 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч і Vinsent запісалі сумесную песню (Аўдыё)

11

Беларускія выканаўцы прэзентавалі песню «Дачакайся, матуля».

У аснову песні лёг верш народнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна, да якога дадаў свае куплеты Vinsent.

«Ідэя ўзнікла ў Змітра Вайцюшкевіча, і ён звязаўся са мной. Мне спадабалася ідэя аб'яднаць пакаленні, таму што Генадзю Бураўкіну ўжо шмат гадоў, а яго маме, якая жывая, яшчэ больш. І для кожнага гэта блізкая тэма: як для маладых, так і для больш старэйшых людзей. Таму я з задавальненнем дапісаў свой тэкст, зрабіў аранжыроўку, у прыватнасці біт і нейкія эфекты. Гэта атрымалася даволі хутка. І яшчэ Саша Захарык з гурта Apple Tea дапісала нам свае вакалы на трэк, і такім чынам атрымалася сумесная праца некалькіх музыкаў і народнага паэта Беларусі», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org Vinsent.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках