24 красавiка 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еду ў Магадан» Аліневіча пераклалі на чатыры мовы

3
«Еду ў Магадан» Аліневіча пераклалі на чатыры мовы

Пераклады мемуараў палітвязня Ігара Аліневіча падрыхтаваныя да трохгоддзя з дня яго арышту.

Выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» абвясціла аб выпуску новага накладу кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», паведамляе сайт abc-belarus.org.

Дзённік беларускага палітычнага вязня карыстаецца попытам не толькі ў расейскамоўным асяроддзі. Кніга была перакладзеная на беларускую, сербска-харвацкую, польскую, ангельскую мовы, у працэсе пераклад на нямецкую мову, цікавасць да кнігі выказалі таксама французскія і гішпанскія сябры.

У бліжэйшай будучыні плануецца выхад аўдыёверсіі кнігі на расейскай мове. Былы палітвязень і сябар Ігара Аляксандр Францкевіч пагадзіўся зачытаць найбольш цікавыя ўрыўкі з кнігі, якая ў розных фарматах даступная ў інтэрнэце.

Нагадаем, 28 лістапада 2010 года актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча выкралі ў Маскве і вывезлі ў Беларусь супрацоўнікі ФСБ. 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла яго на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10, якая «славіцца» сваімі дрэннымі ўмовамі. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця ля будынку Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках