18 траўня 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ сустрэлася з актывістамі з краін «Усходняга партнёрства»

6
Грыбаўскайтэ сустрэлася з актывістамі з краін «Усходняга партнёрства»

Сустрэча прайшла ў рамках саміту, які праходзіў у Вільні.

Даля Грыбаўскайтэ ўчора сустрэлася з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці шасці краін - удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства» - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Пра гэта сайту charter97.org распавяла жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая прысутнічала на мерапрыемстве. Таксама ў ім ад нашай краіны прынялі ўдзел сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«На сустрэчы прысутнічалі па два-тры чалавекі з кожнай краіны «Усходняга партнёрства». Вядома, галоўнай тэмай, улічваючы апошнія падзеі, была сітуацыя ў Украіне. Аднак Далі Грыбаўскайтэ вядомыя і нашыя праблемы, у прыватнасці аб палітычных зняволеных», - распавяла Наталля Пінчук.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што еўрапейская будучыня ўсходніх партнёраў - гэта агульная адказнасць урадаў і апазіцыі гэтых краін. Усе палітычныя сілы павінны падтрымаць абраны сваёй краінай стратэгічны кірунак развіцця, паведамляе прэс-служба Далі Грыбаўскайтэ.

«У Вільні быў дадзены рэальны штуршок «Усходняму партнёрству». Мы ўжо парафіравалі дагаворы аб асацыяцыі з Малдовай і Грузіяй. Аднак яшчэ чакае доўгі шлях у Еўропу. Таму неабходныя згуртаванасць усіх палітычных сілаў, цвёрдая воля і рашучасць правесці ў жыццё ўсе ўзятыя абавязанні, выстаяць пад вонкавым ціскам і спробамі праваліць інтэграцыйныя працэсы», - сказала яна.

Успамінаючы досвед Літвы, прэзідэнт падкрэсліла, што імкненне да сяброўства ў Еўрасаюзе падтрымлівалі ўсе палітычныя партыі краіны - было падпісанае нацыянальнае пагадненне, у якім як кіруючая кааліцыя, так і апазіцыя абавязаліся прытрымлівацца еўрапейскага курса. Быў сканцэнтраваны ўвесь патэнцыял краіны, і ў параўнальна кароткія тэрміны Літва дасягнула вялізнага прагрэсу і паспяхова ўступіла ў ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках