Кіраўнік адміністрацыі Януковіча падаў у адстаўку
46- 30.11.2013, 13:13
- 39,809
Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Лёвачкін падаў у адстаўку.
Пра гэта сцвярджае адна з крыніц агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Паводле дадзеных крыніцы, пастанова магла быць выкліканая нязгодай з дзеяннямі міліцыі ў разгоне Еўрамайдана ў цэнтры Кіева.
ЗША асуджаюць сілавы разгон праваахоўнікамі мітынгоўцаў ў цэнтры Кіева і заклікаюць урад Украіны да павагі прынцыпаў свабоды слова і свабоды сходаў, гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Украіне, піша «Корреспондент».
Амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайет заявіў, што Злучаныя Штаты перасцерагаюць ўкраінскую ўлада ад прымянення сілы супраць мітынгоўцаў у Кіеве і папярэджваюць аб сур'ёзных наступствах для двухбаковых адносін у выпадку разгону Еўрамайдана.
Увечары 29 лістапада ўдзельнікі кіеўскай акцыі прынялі рэзалюцыю, прызначыўшы народны сход апоўдні 1 снежня. Мітынгоўцы таксама запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і прапанавалі стварыць каардынацыйную раду Еўрамайдана.
Сёння ноччу, а 4 раніцы, беркутоўцы ачапілі плошчу, а затым сілком выціснулі мітынгоўцаў. Пры гэтым, як адзначаюць відавочцы, сілавікі збівалі ўсіх запар.