23 красавiка 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зняволеных пазбавяць 90% заробку

23
Зняволеных пазбавяць 90% заробку

Міністэрства юстыцыі пастанавіла спаганяць 90 адсоткаў заробку ў зняволеных.

Гэта тычыцца тых вязняў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, пры кампенсацыі імі нанесенай шкоды. Названыя нормы ўтрымліваюцца ў пастанове Міністэрства юстыцыі Беларусі ад 15.10.2013 № 159, якой унесеныя змены ў Інструкцыю па выканаўчай вытворчасці, паведамляе «Ежедневник».

Дакументам у прыватнасці ўстаноўлена, што абмежаванні памеру утрыманняў з заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў не распаўсюджваюцца пры спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей, спагнаннi расходаў па ўтрыманні дзяцей, а таксама пры кампенсацыі асуджанымі шкоды, нанесенай злачынствам, маральнай шкоды і шкоды, нанесенай жыццю і здароўю грамадзянiна, звязанай са здзейсненым злачынствам.

Пры гэтым у залежнасці ад таго, у кошт чаго спаганяюцца ў даўжнiка грошы, судовыя выканаўцы абавязаны пакідаць даўжніку ад 10 да 30 адсоткаў.

Так пры спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей, спагнаннi расходаў па ўтрыманні дзяцей за абавязаным бацькам захоўваецца не менш за 30 адсоткаў яго заробку.

Калі судовы выканаўца спаганяе пазыку са зняволенага, асуджанага да пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, якому суд пастанавіў пакрыць шкоду, прычыненую злачынствам, маральную шкоду і шкоду, прычыненую жыццю i здароўю грамадзянiна, то за такім даўжніком захоўваецца з гэтага часу ўсяго 10 адсоткаў заробку.

У тым выпадку, калі суд прызнаў чалавека вінаватым у здзяйсненні злачынства і абавязаў яго пакрыць шкоду, аднак прысудзіў яго да пакарання не звязанага з пазбаўленнем волі, у такога асуджанага з гэтага часу будуць пакідаць не менш за 30 адсоткаў заробку.

Варта адзначыць, што раней абмежаванні памеру ўтрыманняў з заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў не распаўсюджваліся толькі на выпадкі спагнання аліментаў на непаўналетніх дзяцей, спагнання расходаў па ўтрыманню дзяцей, калі за даўжніком захоўвалася не менш за 30 адсоткаў заробку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках