Менскія крамы распачалі продаж навагодніх тавараў
16- 4.11.2013, 18:20
- 10,921
На вітрынах буйных гандлёвых цэнтраў і крам сталіцы з'явілася навагодняя атрыбутыка.
Спачатку ўсталявалі невялікія стэлажы на лесвічным пралёце ў ГУМе, затым адкрыўся спецыялізаваны аддзел. Тут шырокі асартымент штучных ёлак айчыннай вытворчасці, каляровай мішуры, гірлянд, шароў, ліхтарыкаў і сувеніраў, піша агенцтва «Мінск-навіны».
Як распавяла загадчыца сектарам ГУМа Святлана Касьянава, усё елкі, выстаўленыя на продаж, з новага паступлення, леташніх не засталося. З дня адкрыцця аддзела менчукі купілі іх амаль 30 штук. Кошты вагаюцца ад 26 тыс да 1 млн 209 тыс рублёў.
Спецыялісты запэўніваюць: з набліжэннем зімовых свят кошты не зменяцца.