25 красавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сям'і Дашкевічаў чакаецца папаўненне

33
У сям'і Дашкевічаў чакаецца папаўненне

Былыя палітвязні Зміцер і Анастасія Дашкевіч чакаюць дзіця.

Пра гэта Зміцер Дашкевіч паведаміў сайту charter97.org.

«Мы молімся, каб гэтае дзіця расло ў духу Божым, працуючы на карысць нашай Радзімы», - сказаў ён.

На пытанне, ці прыдуманыя ўжо імёны для будучага сына ці дачкі, Зміцер Дашкевіч адказаў, што варыянты імёнаў агучваць пакуль што рана.

«Галоўнае, каб дзіця было здаровым і моцным. Усе бацькі гэтага чакаюць і за гэта моляцца. Мы таксама дзякуем Богу за тое, што ён бласлаўляе нас дзецьмі», - адзначыў былы палітычны вязень.

Нагадаем, Зміцер і Анастасія абвянчаліся 31 жніўня праз некалькі дзён пасля таго, як лідар «Маладога Фронту» выйшаў на волю. Раней яны распісаліся ў турме, дзе Зміцер Дашкевіч адбываў больш за 2,5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці.

Фота: generation.by

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках