23 траўня 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька спракудзіўся ў барацьбе з неліквідам

75
Ладуцька спракудзіўся ў барацьбе з неліквідам

Чыноўнікам Менгарвыканкама ўчынілі чарговую прачуханку.

Яе прычынай стаў крах у выкананні задач, пастаўленых напачатку года, у барацьбе з неліквідамі. Зніжэння складскіх запасаў за студзень-верасень дамогся толькі адзін раён сталіцы. Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька на пасяджэнні гарадскога выканаўчага камітэта, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, нягледзячы на пазначаную са жніўня тэндэнцыю зніжэння запасаў гатовай прадукцыі прамысловай вытворчасці, выкананню планавага задання ў выніку дзевяці месяцаў даў рады толькі Першамайскі раён горада.

Як было адзначана, негатыўны ўплыў на сітуацыю са складскімі запасамі робяць рэспубліканскія арганізацыі, у прыватнасці арганізацыі Мінпрама, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў «Беллегпрам» і «Белдзяржхарчпрам».

Што да арганізацый, падпарадкаваных Менгарвыканкаму, то запасы гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці на 1 кастрычніка склалі 32,8%. У юрыдычных асоб без арганізацыйнай падпарадкаванасці (15,6% запасаў гатовай прадукцыі горада) стасунак запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 114,7%.

Мікалай Ладуцька запатрабаваў актывізаваць работу для зніжэння складскіх запасаў. «Патрабаванні да кіраўнікоў надзвычай высокія, і планка гэтай патрабавальнасці зніжацца не будзе», - падкрэсліў ён. У прыватнасці, да канца года для прадпрыемстваў без арганізацыйнай падпарадкаванасці ставіцца задача аб выхадзе на 100% да ўзроўню складскіх запасаў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках