25 красавiка 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка на МТЗ

308
Забастоўка на МТЗ

Рабочыя паведамляюць пра катастрафічнае падзенне заробкаў на Менскім трактарным заводзе.

За лістапад яны склалі 2,5 - 4 мільёна рублёў, скараціўшыся такім чынам амаль на 30%. Пра гэта сайту charter97.org напісаў адзін з работнікаў. Ён даслаў фатаграфіі пустых цэхаў і паведаміў, што ў некаторых з іх людзі адмовіліся прыступаць да працы.

«Вось так сёння выглядаюць некаторые цэхі на МТЗ. Людзі другі дзень прыходзяць на завод але працу не пачынаюць. Атрымаўшы ў панядзелак разліковыя, усе былі збянтэжаныя. Заробкі за лістапад месяц ўпалі на 1-1,5 мільёна рублёў і склалі ад 2,5 да 4 мільёнаў у асобных работнікаў. Пачынаючы з лета зарплата толькі зніжаецца, але такога рэзкага падзення яшчэ не было. Людзі ў шоку, выканалі план вытворчасці, адпрацавалі ўсе 20 рабочых дзён месяца - і такое... Угаворы і абяцанні з боку начальства ўжо не дзейнічаюць. Пачаліся пагрозы, але яны не дапамагаюць. Характэрна, што разліковыя за 20 рабочых дзён лістапада не выдаюць ўсяму заводу адначасова - магчыма баяцца поўнай забастоўкі рабочых», - піша рабочы.

У адміністрацыі МТЗ сайту charter97.org паведамілі, што ўсе рабочыя завода працуюць у звычайным рэжыме.

«Ніякай забастоўкі няма, хоць вядома ж, ёсць тыя, каго зарплата не задавальняе. Хутчэй за ўсё, гэта чуткі. Завод працуе», - сказалі ў прыёмнай дырэктара прадпрыемства. У адказ на пытанне аб зарплаце рабочых за лістапад карэспандэнту сайта параілі звярнуцца да намесніка дырэктара па ідэолагі Васіля Тымановіча, аднак датэлефанавацца да яго не ўдалося.

Пра праблемы на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны неаднаразова паведамлялася і раней. У жніўні рабочыя распавядалі, што многія звальняюцца з прадпрыемства, не атрымаўшы абяцанай зарплаты пры тым, што кіраўніцтва працягвала сцвярджаць, што ніякіх праблем няма.

Пачынаючы з вясны, работнікі МТЗ пісалі пра тое, што ўся тэрыторыя завода застаўленая гатовымі трактарамі, якія ніхто не хоча купляць.

«У дадзены момант на тэрыторыі завода, а таксама за межамі яго ў пасёлку Абчак схавана звыш 20 000 трактароў. На самой тэрыторыі застаўленыя ўсе вольныя месцы, уключаючы пешаходныя дарожкі. Людзі літаральна праціскаюцца паміж неліквіднай тэхнікай. Здымкі Google Maps, што былі апублікаваныя нядаўна на сайце, зробленыя год таму, і зусім неактуальныя, зараз увесь завод застаўлены трактарамі! І такога не ўзгадаюць старажылы, нават у ліхія дзевяностыя сітуацыя была лепш», - паведамлялі рабочыя ў траўні.

Фота з архіва belarus-mtz.by

Напісаць каментар 308

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках