19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонкі паслоў сталі за калядныя прылаўкі

8

Жонка пасла Індыі прадавала сары, а жонка пасла Літвы - самаробныя каралі.

На невялікай тэрыторыі залы ў Палацы дзяцей і моладзі ў Менску сабралі сувеніры і прысмакі з усяго свету: аджарскія хачапуры, хрушчы, літоўскае імбірнае печыва, сірыйскія аліўкі, іранскія куфэркі, індыйскія прыправы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Кірмаш напярэдадні калядных святаў арганізаваў Менскі міжнародны жаночы клуб. Ён аб'ядноўвае жонак паслоў ды бізнэс-лэдзі, усе грошы ад продажу калядных падарункаў і традыцыйных страў ідуць на дабрачыннасць.

А супруга посла Индии продавала приправы и национальные одежды.
Фото: Виктор ГИЛИЦКИЙ

- На такой невялікай тэрыторыі і так шмат краін! Шкада, нямногія ў Менску ведаюць пра кірмашы, а павінны былі б. Столькі ўсяго цікавага ды ў адным месцы. І ўсялякая ежа - хочаце кітайская, хочаце індыйская, в'етнамская, - кажа пасол Індыі Манодж Кумар Бхарці.

Грузинские вкусности разлетелись быстро.
Фото: Виктор ГИЛИЦКИЙ

Рэдкая грузінская чурчхела проста з рук работнікаў амбасады разышлася даслоўна за некалькі хвілін.

- Пасля дзвюх гадзін людзей на кірмашы будзе больш! Спачатку звычайна прыходзяць супрацоўнікі пасольстваў, бізнэсоўцы - яны больш за ўсіх ведаюць пра кірмашы. А потым і астатнія людзі пачынаюць прыходзіць, - распавядае «Міс Сірыя-2000» і бізнэс-лэдзі Абэйт Іўлін. - Аб гэтым кірмашы мы абвяшчалі за месяц-два. Людзі чакаюць, прыходзяць, ім падабаецца. Усходнія тавары - прыправы, аліўкавы алей - але іх нялёгка знайсці. Усе грошы, заробленыя тут, ідуць на дабрачыннасць, у клуб, а клуб карыстаецца імі цягам года. Дзякаваць богу, кожны год з базару добры даход. У мяне трое дзяцей, яны збіраюць дома ўсё, што ім не трэба, прыходзяць на кірмаш і таксама прадаюць. Не ведаю, як у астатніх, а тавары з Сірыі заўсёды вельмі хутка разыходзяцца. Увечары ў нас нічога ўжо няма.

Оливки и масло из рук "Мисс Сирии" разлеталось быстро.

- Каго вы паставілі за прылавак? - пацікавіліся журналісты ў амбасадара Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса.

- Тут мая жонка - яна прадае каралі, якія сама зрабіла. Тут жонкі і іншых дыпламатаў. Як напярэдадні дзяўчаты рыхтаваліся! Супер! Нават знялі гэта на відэа, выглядала як сапраўдныя Каляды.

Супруга посла Литвы принесла самодельные ожирелья.
Фото: Виктор ГИЛИЦКИЙ
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках