19 красавiка 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмія Мінкульта: Ланская - лепшы поп-выканаўца Беларусі (Відэа)

71

У Менску ўручылі Нацыянальную музычную прэмію, якой займаецца Міністэрства культуры.

Лепшай песняй 2013 года прызнаная «Падал снег» Іны Афанасьевай, піша «Наша Ніва».

Лепшым поп-выканаўцам года прызнана Алёна Ланская, яе песня для Еўрабачання набрала 1,5 млн праглядаў на Youtube.

Лепшым альбомам года стала Traukamurauka гурта Kriwi.

Лепшым рок-гуртом сталі «Без Билета», якіх намінавалі на тры розныя прэміі. З улікам таго, што іншымі намінантамі былі Litesound і «Лермонт», выбар здаецца лагічным.

Лепшай песняй на беларускай мове стала песня «Танчыць» гурта ili-ili, кліп зняты пры садзейнічанні «Арт-Сядзібы», якую не раз спрабавалі закрыць.

Лепшым джазавым калектывам стаў гурт Apple Tea, як і ў мінулым, так і ў пазамінулым годзе.

Астатнія намінацыі прыводзім спісам:

Лепшы этна-фолк-выканаўца - аркестр ансамбля «Харошкі».

Лепшыя аўтары музыкі - Леанід Шырын і Юрый Вашчук, кампазіцыя «Беларусь великая» (музычнае суправаджэнне ўрачыстага салюту падчас гала-канцэрта да Дня Незалежнасці).

Лепшы аўтар слоў - Павел Берташ «Ты больше не моя» (вык.: Аляксей Хлястоў).

Лепшы аранжыроўшчык - Святаслаў Пазняк «Летняя» (вык.: Іскуі Абалян).

Лепшая песня для кіно - «Сляды апосталаў» з аднайменнага фільма (аўтар музыкі - Максім Алейнікаў, Фелікс Луцкі, сл. Алена Ярмаловіч, вык. Валерый Дайнека).

Лепшы канцэрт года - Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь з праектам «Дым над вадой».

Лепшы гастрольны тур - Гюнеш, а таксама Ірына Дарафеева і «Форс-Минор».

Лепшы кліп года - кліп «Станция» («У нескладовае» і «Братья Грим»).

Лепшы музычны журналіст - Таццяна Мушынская.

«За ўклад у развіццё сучаснай музыкі» - Эдуард Ханок.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках