18 траўня 2024, Субота, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь абрынуўся скандынаўскі цыклон (Відэа)

39

Моцны вецер ламае дрэвы, агароджы і рэкламныя шчыты.

Аб здарэннях паведамляюць менчукі ў «Твітэры».

Дасылайце свае фота і відэа таго, што цяпер адбываецца ў Менску, на charter97media@gmail.com

@EgorkaPodrezov паведамляе аб разбураным рэкламным шчыце на вуліцы Свярдлова.

Фота: @EgorkaPodrezov

«На Цнянскай на аўтамабіль упала дрэва», - піша @kvaxminsk.

Яшчэ адзін рэкламны шчыт разбураны на скрыжаванні вуліц Панамарэнкі, Шаранговіча і Якубоўскага, паведамляе @a_hadasevich.

Фота: @a_hadasevich

@Lisi4king піша: «На Прытыцкага заваліла плот, што агароджвае месца кладкі труб»

Фота: @Lisi4king

Чытач charter97.org паведамляе аб НЗ на Шпалернай вуліцы ў Менску. «На Шпалернай таксама дрэва ляжыць на самаходзе», - піша ён.

У Менску таксама назіраюцца праблемы з транспартам.

«Ад ветру ва УСІХ тралеў збіваюцца «рогі», кожныя 2 хвіліны. перасоўваемся рыўкамі па 50 метраў», - адзначае карыстальнік «Твітэру» @AHTOH_SHEMET.

Як паведамляе onliner.by, сарваная ветрам пліта вентфасадаў ледзь не «накрыла» мінака ля будынка на Нямізе.

Вецер паваліў два рэкламных банеры і часова паралізаваў рух двух тралейбусных маршрутаў у Бабруйску. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Інцыдэнт адбыўся 2 снежня пад 11.15. Відавочцы паведамілі на лінію 101 аб магчымым зрыве двух рэкламных банэраў, размешчаных на вуліцы Менскай. Да месца здарэння была накіраваная тэхніка МНС. Банер, усталяваны на скрыжаванні вуліц Менскай і Гагарына, вісеў на тралейбуснай лініі, а банэр каля крамы нахіліўся да тралейбуснай лініі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Бабруйск. Фота: МНС
Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках