Суадносіны міліцыі да насельніцтва ў шэсць разоў перавысілі ўзровень СССР
112- 23.12.2013, 7:42
- 78,533
Беларусь з'яўляецца абсалютным лідарам у свеце па суадносінах ліку супрацоўнікаў міліцыі да насельніцтва.
На 100 тысяч насельніцтва ў Беларусі прыпадае 1442 супрацоўнікі МУС. Сярэднесусветны паказчык складае 300 паліцыянтаў на 100 тыс. чалавек, ААН рэкамендуе 222 паліцыянта, а ў СССР было 214 міліцыянтаў на 100 тыс. насельніцтва.
Гэтыя паказчыкі прыведзеныя ў тлумачальнай запісцы да двух законапраектаў, якія зарэгістраваныя ў Вярхоўнай радзе Украіны. Прапануецца істотна знізіць колькасць супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў і органаў пракуратуры. Аўтары лічаць, што агульная колькасць ў 375 700 чалавек (або 780 супрацоўнікаў на 100 тыс. насельніцтва) неабгрунтавана завышаная, піша «Коммерсант-Украина».
У тлумачальнай запісцы да законапраекта аб скарачэннях у МУС таксама паказваецца, што ў Італіі на 100 тыс. насельніцтва прыпадае 552 паліцыянта, у Балгарыі - 442, у Чэхіі - 405, Францыі - 369, Польшчы - 264, у ЗША - 233. Найбольшыя суадносіны пасля Беларусі зафіксаваныя ў Расеі - 976. Найменшы еўрапейскі паказчык - у Швецыі - 195-200 на 100 тыс. насельніцтва.
Фота: БелТА