2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 самых крутых калядных ролікаў 2013 года (Відэа)

27

Самыя душэўныя ролікі, прысвечаныя Новаму году і Калядам.

Рэклама стала неад'емнай часткай навагодніх святаў яшчэ з 1931 года, калі кампанія Coca-Cola упершыню паказала добрага дзядулю Санта Клаўса на сваіх плакатах. З тых часоў па ўсім свеце рэкламшчыкі штогод бяруць актыўны ўдзел у стварэнні атмасферы цудаў і прадчування зімовых святаў.

Да Новага года застаўся яшчэ тыдзень, але каб ужо зараз пранікнуцца атмасферай свята, AdMe.ru вырашыў выбраць лепшыя рэкламныя ролікі 2013 года, прысвечаныя Новаму году і Калядам. Толькі такія, ад якіх на душы становіцца цёпла.

Калядны ролік Apple

У сваёй каляднай рэкламе кампанія Apple вырашыла расчуліць усіх канчаткова, і расказала і цудоўную гісторыю замкнёнага на першы погляд хлопчыка. Які тым не менш вельмі любіць сваю сям'ю.

Лепшыя Каляды

Лепшыя аніматары Дыснея ўручную і з любоўю знялі кранальную гісторыю пра мядзведзя, якому ніколі не пазнаць, што Каляды – самае добрае і светлае свята на свеце. Таму што кожную зіму ён ўпадае ў спячку. Аднак у гэтым годзе ў яго лепшага сябра, зайца, ёсць адна бліскучая ідэя. У гэтым годзе ўсё будзе па-іншаму.

Мары спраўджваюцца

Гэтая рэкламная кампанія авіяперавозчыка WestJet прымусіла паверыць у цуд увесь аэрапорт і яшчэ 32 мільёна чалавек, якія паглядзелі гэты ролік.

Альтэрнатыўны «Jingle Bells»

Як толькі ні выконвалі знакамітую калядную песеньку «Jingle Bells». Але сетка рознічных крамаў Kmart сумесна з брэндам мужчынскай бялізны Joe Boxer сышлі далей усіх. Атрымалася, як мінімум, весела.

Зоркі NBA згулялі мелодыю «Jingle Bells»

Мелодыя «Jingle Bells» трохачковымі кідкамі ад лепшых бамбардзіраў NBA. Вось так свята аб'яднала спорт і творчасць.

Чароўнае піяніна

Для ўзняцця ўсеагульнага настрою на адной са станцый у Чыкага ўсталявалі чароўнае піяніна, якое само выбірае, якую мелодыю гуляць, у залежнасці ад настрою мінакоў. На самой справе ўсё выконваў піяніст Эндру Блэндэрман, які знаходзіўся ў суседнім памяшканні. Хоць, магчыма, гэта ўсё ж такі быў Санта.

Шчаўкунок у рэкламе Baileys

Сучасную версію балета Чайкоўскага «Шчаўкунок» прадставіў алкагольны брэнд Baileys. Бітва паміж Шчаўкунком і Мышыным каралём вырашылася нечаканым чынам.

Прабач, я выдаткаваў усе грошы на сябе

У адрозненне ад традыцыйна добрых пераднавагодніх рэкламных кампаній, крама Harvey Nichols заклікала быць эгаістамі і выдаткаваць усе грошы на падарунак сабе любімаму. А сваякі абыдуцца сашчэпкамі або калыпкамі.

Зрабіць людзей шчаслівымі

Калядны ролік ад фармакалагічнай сеткі Boots на прыкладзе самаадданага падлетка, які таемна раздае падарункі, наадварот, пераконвае надаць увагу ўсім, хто зрабіў для вас нешта асаблівае ў гэтым годзе.

І напрыканцы - калядная гісторыя кахання ад John Lewis

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках