19 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАБР: Прыватызацыя і крэдыты не вырашаць праблем эканомікі Беларусі

9
ЕАБР: Прыватызацыя і крэдыты не вырашаць праблем эканомікі Беларусі

Намаганні ўладаў Беларусі па прыцягненню замежных інвестыцый і атрыманню знешніх пазык не вырашаць сістэмных праблем беларускай эканомікі.

Краіна мае вострую патрэбу ў мерах па аднаўленні ўстойлівасці плацёжнага балансу шляхам кансалідацыі ўнутранага попыту, адзначаюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), піша «Інтэрфакс».

«Прымаючы пад увагу неабходнасць стабілізацыі памеру міжнародных рэзерваў Нацбанка Беларусі, улады стаяць перад выбарам мер, накіраваных на аднаўленне ўстойлівасці плацёжнага балансу шляхам кансалідацыі ўнутранага попыту», - гаворыцца ў снежаньскай справаздачы ЕАБР «Макраманітор СНД».

Аналітыкі адзначаюць, што гэтыя меры могуць уключаць як крокі ў галіне манетарнай палітыкі, якія спрыяюць абмежаванню росту крэдытавання эканомікі банкамі, так і змены ў фіскальнай палітыцы ў шырокім разуменні: меры па павышэнню даходаў і зніжэнню выдаткаў бюджэту, абмежаванню росту заробкаў.

«Дадатковыя намаганні па прыцягненню капіталу ў краіну ў форме інвестыцый, у тым ліку звязаныя з прыватызацыяй, або донарскім фінансаваннем могуць спрасціць правядзенне гэтых мер, але не замяніць іх, з-за таго, што прыток капіталу сам па сабе не ліквідуе знешні дысбаланс беларускай эканомікі», - гаворыцца ў справаздачы.

Эксперты ЕАБР звяртаюць увагу, што пачынаючы, па меншай меры, з другой паловы мінулага года асноўнай праблемай беларускай эканомікі застаецца няўстойлівы стан знешняга балансу. Дэфіцыт рахунку наяўных аперацый краіны склаў 8,6% ВУП па выніках III квартала і 9,3% ВУП за студзень-верасень. Для параўнання, у 2012-м сальда рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу краіны за студзень-верасень раўнялася 0,1% ВУП (назіраўся прафіцыт, хоць і невялікі).

«Па выніках кастрычніка-снежня магчыма яго (сальда рахунку бягучых аперацый - ІФ) дадатковае пагаршэнне ў сувязі з сезонным ростам імпарту энерганосьбітаў у апошнія месяцы года», - прагназуе ЕАБР.

У той жа час аналітыкі адзначаюць, што абмежаванне ўнутранага попыту можа пацягнуць за сабой захаванне адмоўных тэмпаў росту эканомікі на працягу 2014 года. У прыватнасці, можа знізіцца актыўнасць у галіне спажывання і інвестыцый, якія прадэманстравалі хуткі ўздым у 2013-м. Спад такой актыўнасці, верагодна, не зможа быць цалкам кампенсаваны экспартам з прычыны павольнага аднаўлення дынамікі ў эканоміках асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

«Тым не менш рост экспарту будзе мець месца, і некаторыя галіны беларускай эканомікі прадэманстравалі прагрэс на гэтым кірунку ўжо ў бягучым годзе - так, у ходзе III квартала вярнулася да росту здабыча карысных выкапняў, а ў пачатку IV прадэманстравала прыкметы ажыўлення хімічная прамысловасць», - адзначаюць эксперты.

Між тым яны звяртаюць увагу, што інфляцыя па выніках кастрычніка 2013 года паскорылася да 15,5% да таго ж месяца мінулага года, «значна перавысіўшы прагноз уладаў на 2013 год (12%), які, верагодна, не будзе рэалізаваны па выніках года». Пры гэтым у макрапрагнозе на 2014 год інфляцыя закладзеная на ўзроўні 14,5%, хоць у больш ранніх версіях гэтага дакумента фігураваў паказчык у 11%.

«Такім чынам, улады не плануюць значных дадатковых намаганняў па зніжэнні тэмпаў інфляцыі ў наступным годзе, засяродзіўшыся на аднаўленні росту ВУП да закладзеных у прагнозе 3,3%», - мяркуюць эксперты ЕАБР.

Яны таксама лічаць, грунтуючыся на дадзеных аб выкананні бюджэту за студзень-верасень, што па выніках года ён «будзе выкананы з умераным дэфіцытам».

Аналітыкі ЕАБР таксама пазітыўна ацэньваюць менш агрэсіўныя планы ўладаў па росце рэальных грашовых даходаў насельніцтва, які на 2014 год запланаваны на ўзроўні 3%.

«Тым не менш нават адносна ўмераны меркаваны рост на 3% у рэальным выражэнні можа быць цяжкарэалізуемы ва ўмовах бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне, - адзначаецца ў «Макраманіторы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках