19 траўня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пад Новы год шукаюць віно, гарэлку і кактэйлі

10
Беларусы пад Новы год шукаюць віно, гарэлку і кактэйлі

«Яндэкс» склаў топ-10 самых папулярных «навагодніх» напояў у беларусаў.

Напярэдадні Новага года часцей за ўсё са спіртных напояў беларусы шукаюць віно, гарэлку і розныя алкагольныя кактэйлі. Рэйтынг самых папулярных «навагодніх» напояў інтэрнэт-кампанія «Яндэкс» склала на аснове аналізу пошукавых запытаў беларускіх карыстальнікаў.

Самым папулярным «навагоднім» напоем у беларусаў аказалася віно. На другім месцы - гарэлка, а замыкаюць «тройку» розныя алкагольныя кактэйлі. Беларусаў таксама цікавяць у інтэрнэце віскі і піва. За імі ў парадку змяншэння папулярнасці ідуць каньяк, шампанскае і марціні. У рэйтынг таксама патрапілі ром і тэкіла, паведамляе прэс-служба «Яндэкса».

У лік напояў, цікавасць да якіх павышаецца менавіта ў снежні, увайшлі кактэйлі, віскі, каньяк і шампанскае. Віно, гарэлку і піва раўнамерна шукаюць на працягу ўсяго года.

Па дадзеных «Яндэкса», у запытах пра спіртное беларускія карыстальнікі часцей за ўсё цікавяцца рэцэптамі алкагольных напояў - напрыклад, [як зрабіць наліўкі], іх коштам - [падаражанне гарэлкі ў Беларусі] і дзеяннем на арганізм чалавека - [чаму спрыяе каньяк]. Таксама часта пытаюцца, як і з чым ужываць спіртное - [як правільна піць гарэлку], [віскі з чым піць]. А яшчэ задаюць розныя тэарэтычныя пытанні - напрыклад, [пры якой тэмпературы замярзае гарэлка] або [праз колькі выходзіць літр піва].

За апошнія два тыдні мінулага года беларускія карыстальнікі задалі каля 80 тысяч пошукавых запытаў са згадваннямі розных відаў алкагольных напояў - гэта менш за 0,1% ад усіх запытаў з Беларусі. Прыкладна ў 15% выпадкаў карыстальнікі шукаюць назвы песень, фільмаў, кніг і г.д. ([Лепс рюмка водки на столе], [лёд агонь і мора піва], [віно з дзьмухаўцоў]).

Самая высокая доля запытаў, звязаных з алкагольнымі напоямі, у карыстальнікаў «Яндэкса» з Менска і Менскай вобласці, а самая маленькая - з Брэсцкай. Карыстальнікі з Гомельскай вобласці часцей жыхароў іншых рэгіёнаў пытаюць пра віно, з Брэсцкай - пра гарэлку, з Гродзенскай - пра алкагольныя кактэйлі і піва, а з Менскай - пра віскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках