18 траўня 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагодні стол беларусам абыйдзецца даражэй, чым расейцам

42
Навагодні стол беларусам абыйдзецца даражэй, чым расейцам

Расейцы зарабляюць у 1,6 разы больш беларусаў, але плацяць за прадукты з улікам зарплаты меней, чым беларусы.

«Салідарнасць» параўнала, у якую суму абыйдзецца святочны стол у нас і ў суседзяў. Вынік апынуўся нечаканым.

Галоўнае статыстычнае ведамства Расеі з 1990 года падлічвае траты сваіх грамадзян на навагодні стол. У святочны набор уключаныя, у тым ліку прадукты для прыгатавання «Аліўе», банка чырвонай ікры, сыр, гародніна, курыца, апельсіны і торт. Са спіртнога - шампанскае і каньяк, а таксама воды і сокі.

Святочны стол разлічваецца на сям'ю з двух дарослых, дзіцяці і аднаго госця.

Падобную статыстыку аб тратах беларусаў на навагодні стол Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі не падлічвае, пра што паведаміла прэс-сакратар Белстата Вольга Клаўсуць.

Газета падлічыла, колькі ў коштах Белстата спатрэбіцца патраціць сям'і беларусаў, каб накрыць такую ж паляну, як у суседзяў.

Кошты на прадукты ў табліцы прыводзяцца па дадзеных Белстата і Расстата за лістапад 2013 года. Для зручнасці кошты ў расейскіх рублях пераведзеныя ў беларускія.

Па дадзеных Расстата, навагодні стол абыйдзецца расейцам у 4019 расейскіх рублёў (або 1 167 400 беларускіх рублёў у эквіваленце).

Такі ж стол для беларускай сям'і пацягне на 937 034 рублёў. Гэта значыць беларус, купляючы тыя ж прадукты, што і расеец, патраціць у сярэднім на 230 485 рублёў менш.

Розніца склала ўсяго толькі 24 даляры! Гэта сведчыць пра тое, што кошты на прадукты ў Расеі і Беларусі адрозніваюцца зусім нязначна. А вось заробкі...

Паводле звестак Белстата, сярэдняя заработная плата за лістапад па краіне склала 5 348 781 (572 даляра ў эквіваленце, па курсе апошніх таргоў мінулага месяца).

У Расеі сярэдні заробак за лістапад, па дадзеных Расстата, склаў 30 069 рублёў (921 даляр у эквіваленце). У пераліку на беларускія рублі гэта 8 735 044.

Выходзіць, па дадзеных статыстыкі расейцы зарабляюць у 1,6 разы больш беларусаў, але плацяць за прадукты з улікам зарплаты меней, чым беларусы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках