Вікторыя Азаранка перамагла Серэну Уільямс
41- 28.12.2013, 17:24
- 26,576
Беларуска Вікторыя Азаранка ў выставачным матчы перамагла амерыканку Серэну Уільямс - 7:5, 6:3.
Сустрэча прайшла ў Хуа Хіне ў Тайландзе, піша «Прессбол».
Матч паміж Вікторыяй Азаранкай і Серэнай Уільямс стаў часткай праграмы традыцыйнага пераднавагодняга мерапрыемства Tennis Exhibition, якое праходзіць у гэтым горадзе, які традыцыйна з'яўляецца папулярным месцам адпачынку. Хуа Хін размешчаны на паўднёвы захад ад сталіцы Тайланда - Бангкока.