Дзяржсакратар ЗША едзе ў Малдову
10- 3.12.2013, 20:14
- 11,797
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры пастанавіў не браць удзел у паседжанні АБСЕ 5-6 снежня ва Украіне.
4 снежня ён наведае Беларусь з кароткатэрміновым афіцыйным візітам.
Пра гэта піша амерыканская газета The Washington Post са спасылкай на прадстаўніка дзярждэпа.
Як чакаецца, знаходжанне Кэры ў Малдове будзе доўжыцца толькі некалькі гадзін.
«У Кішынёве дзяржсакратар Кэры сустрэнецца з высокапастаўленымі службовымі асобамі Малдовы. Ён абмяркуе пытанні двухбаковых стасункаў, а таксама шлях Малдовы да еўрапейскай інтэграцыі», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Дзяржсакратара ЗША.
«Мы хацелі паслаць відавочны сігнал падтрымкі тым краінам, якія рухаюцца наперад на шляху да Еўразвязу, бо гэта азначае іх прыхільнасць да рэформ», - падае выданне словы прадстаўніка дзярждэпа.
Нагадаем, пастанова Кэры не наведваць Украіну звязана з тым, што ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч не стаў падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ.
«Паколькі гэтага не адбылося, мы паедзем туды, дзе былі прынятыя пастановы на карысць Еўропы», - заявіў прадстаўнік дзярждэпа ЗША.
Фота: AP