6 траўня 2024, панядзелак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Нікалюк: Рэйтынг Лукашэнкі ў 2014 годзе працягне падаць

36
Сяргей Нікалюк: Рэйтынг Лукашэнкі ў 2014 годзе працягне падаць

За што не бярэцца дзяржава - усё ідзе ў страты.

Эксперт Сяргей Нікалюк на сустрэчы з дэмакратычным актывам у Гомелі 29 снежня падзяліўся сваімі меркаваннямі і прагнозамі на 2014-2015 год, паведамляе БелаПАН.

Гаворачы аб адыходзячым годзе, які прайшоў «пад сцягам мадэрнізацыі прадпрыемстваў», эксперт канстатаваў: «За што не бярэцца дзяржава - усё ідзе ў страты».

«Ніводнай праблемы, звязанай з развіццём, улада не ў стане вырашыць, няхай гэта будзе лібералізацыя, раней абвешчаная, і мы ведаем, чым яна скончылася ў снежні 2010 года, або мадэрнізацыя, пад сцягам якой прайшоў 2013 год. Чым скончылася гэтая заяўленая мадэрнізацыя, мы бачылі на прыкладзе «Барысаўдрэва». Стратамі. Як і да страт прывялі заявы і рухі ўлады ў бок мадэрнізацыі ферм, маўляў, зрабіць з ферм малочныя комплексы. І гэта прывяло да страт. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі зараз падае зарплата», - заявіў Сяргей Нікалюк.

Паводле яго слоў, на прэзідэнцкія выбары ў 2006 годзе «ўлада ўкруцілася як па масле», у 2010 годзе яна адчувала велізарныя праблемы, але выканала сацыяльныя абяцанні цаной дысбалансу эканомікі.

«Сітуацыя перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года такая, што стаіць пытанне: абвалімся мы да выбараў ці не? Улада гэта таксама выдатна разумее. Таму я думаю, у 2014 годзе па плане будзе максімальна ўціскаць рост грашовай масы, не дапускаць росту даходаў насельніцтва. Цяпер улада гатовая ахвяраваць 2014 годам, а ў 2015 зрабіць тое, што яна плануе - рост заробкаў. Уладзе нельга дапусціць, каб зніжэнне даходаў супала з выбарамі. Ну і Расея зробіць усё магчымае, каб не дапусціць тут калапсу», - прагназуе эксперт.

Паводле яго даных, рэйтынг кіраўніка падае, і будзе падаць ў 2014 годзе.

«Калі сённяшняя сітуацыя захаваецца ў 2014 годзе, то для насельніцтва гэта будзе проста поспех. Мы ўсё ж такі прывыклі да ўмоў нейкага росту, але росту даходаў у наступным годзе ўлада свядома не дапусціць. Ёсць такое паняцце «сацыяльная памяць» - яна ў нашага насельніцтва распаўсюджваецца на некалькі месяцаў. Як бы сёння не было цяжка, як бы мы не пракліналі ўладу, але калі рост адновіцца - ужо ўсе «забыліся і даравалі», - дадаў Сяргей Нікалюк.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках