6 траўня 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва раскрые імёны тых, каго вербаваў КДБ

27
Літва раскрые імёны тых, каго вербаваў КДБ

У Літве апублікаваныя 3800 дакументаў аб дзейнасці савецкай спецслужбы і каля 400 імёнаў былых таемных агентаў.

У наступным годзе абяцаюць апублікаваць яшчэ больш дакументаў аб рэпрэсіўнай дзейнасці КДБ у розных раёнах Літвы, аб шпіёнскай працы на Захадзе, у арганізацыях выхадцаў з Літвы.

Як піша ru.DELFI.lt са спасылкай на BNS, кіраўнік Цэнтра даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы Бірутэ Бураўскайтэ, у літоўскіх архівах захоўваецца нямала цікавай інфармацыі аб асобах, якіх КДБ збіраўся вербаваць, абмяркоўваюць і магчымую публікацыю гэтых дакументаў у будучыні.

Акрамя таго, некаторыя асобы ўжо звярнуліся ў суд у сувязі апублікаванымі на сайце і звязанымі з імі дакументамі.

«За 2013 год мы апублікавалі больш за 3800 дакументаў, а наведвальнікаў сайта было ў дзесяць разоў больш - каля 27 000 унікальных наведвальнікаў. Я думаю, што зацікаўленасць вялікая. Калі глядзець на крывую інтэнсіўнасці наведвальнасці, то ёсць заканамернасць - колькасць наведвальнікаў вырасла, калі мы выклалі новыя дакументы. Асабліва гэта прыкметна, калі выкладваюцца дакументы, звязаныя з дзейнасцю КДБ на перыферыі, у раёнах. (...) у раёнах дзейнасць КДБ падзабытая, і там жывуць тыя ж людзі, мабыць, у адных ёсць пра іншых нейкая інфармацыя, вось і цікавяцца, ці так на самой справе», - казала Б.Бураўскайтэ.

Паводле яе слоў, пры публікацыі дакументаў у гэтым годзе больш увагі надавалася агентурнай сетцы і яе працы. У дадзены момант, кажа яна, ужо апублікаваныя больш за 400 прозвішчаў з рэгістрацыйнага часопіса архіўных спраў агентаў КДБ за 1987 год, з дапоўненай інфармацыяй з іншых дакументаў.

У сувязі з публікацыяй некаторых дакументаў, цэнтр атрымаў і негатыўную рэакцыю - некаторыя асобы, чые імёны былі паведамленыя, звярнуліся ў суд.

«Ёсць і некаторая негатыўная рэакцыя, калі мы апублікавалі спісы штатных супрацоўнікаў у раёнах, гарадах і цэнтральным апараце. Былі званкі, «чаму я ў гэтым спісе, на якой падставе». Мы растлумачылі, што ў нас ёсць гэты матэрыял, мы ведаем, што ў тым годзе працаваў гэты чалавек, ёсць яго службовая картка і паказалі, што так было. Нядаўна пачалася справа аднаго чалавека, ён нас абвінавачвае, што публікацыя яго дадзеных як даверанай асобы мае для яго негатыўныя наступствы, зняважае яго годнасць, ужо было адно судовае пасяджэнне», - кажа Б.Бураўскайтэ.

Яна падкрэсліла, што дакументы, якія публікуюцца, не з'яўляюцца сакрэтнымі і, у адрозненне ад рашэнняў камісіі па люстрацыі, апублікаванне гэтых дакументаў не мае для асобы прававых наступстваў.

Паводле яе слоў, пры публікацыі дакументаў, у першую чаргу імкнуцца раскрыць маштаб дзейнасці КДБ, метады, каб людзі склалі сабе меркаванне, як КДБ падпарадкоўвала сваім мэтам розныя сферы жыцця, мэты назіраць і маніпуляваць людзьмі.

Яшчэ шмат дакументаў захоўваюцца ў адмысловым архіве. Па словах даследчыцы, дакументы вельмі цікавыя і, магчыма, у будучыні гэтак жа будуць апублікаваныя з пэўнымі тлумачэннямі - аб асобах, якіх меркавалася вербаваць, з вычарпальнымі асабістымі і сямейнымі характарыстыкамі.

«Пакуль што мы пазбягаем публікацыі такіх дакументаў, таму што гэта не накіравана на дэманстрацыю дзейнасці. Мы не ведаем, ці была гэта асоба на самой справе завербаваная, можа быць яе ўцягвалі, але яна адмовілася, магчыма вартая пахвалы, а мы б пакінулі яе са знакам пытання. Узнікаюць і маральныя дылемы, паколькі бывае вельмі шмат асабістай інфармацыі і пра сем'і супрацоўнікаў КДБ, але мы не публікуем яе», - сказала Б.Бураўскайтэ.

У наступным годзе пры публікацыі дакументаў КДБ яшчэ больш увагі будзе надавацца працы гэтай савецкай структуры ў розных раёнах Літвы. Па дакументах КДБ, па словах кіраўніка цэнтра, можна ўбачыць, у якіх раёнах Літвы антысавецкая дзейнасць рэзістэнцыі была больш актыўнай, а дзе - больш пасіўнай.

Дакументы КДБ пачалі публікаваць пасля дапаўненні Сеймам закона аб люстрацыі. Для гэтага была створаная спецыяльная інтэрнэт-старонка kgbveikla.lt.

Цэнтр даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы правярае, аналізуе і публікуе дакументы былых савецкіх спецслужбаў СССР.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках