6 траўня 2024, панядзелак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла МВФ яшчэ $168,3 мільёна

7
Беларусь выплаціла МВФ яшчэ $168,3 мільёна

Чарговы плацёж у памеры $168,3 мільёна пералічаны ў кошт пагашэння асноўнага доўгу перад МВФ.

Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў краіны.

«30 снежня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 109,5 млн СДР (эквівалентна 168,3 мільёнам даляраў ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдні плацёж быў ажыццёўлены 20 снежня ў памеры $84,3 мільёнаў.

На працягу 2013 года Беларусь павінна пагасіць доўг перад МВФ (з улікам адсоткаў) на 1 млрд 57,4 млн SDR ($1,63 млрд), што з'яўляецца найбольшай сумай гадавых абавязацельстваў у рамках атрыманага ў перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года крэдыту stand by аб'ёмам 2 млрд 269,52 млн SDR ($3,4 млрд у бягучым курсе).

Нагадаем, у кастрычніку 2013 года кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман не выключыў магчымасці прадастаўлення рэспубліцы новага крэдыту для структурных рэформаў у эканоміцы, але толькі ў тым выпадку, калі гатоўнасць да такіх рэформаў будзе пацверджана на самым высокім узроўні кіраўніцтва краіны. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў цяперашні час МВФ не вядзе з Беларуссю перамоваў аб новай стабілізацыйнай праграме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках