6 траўня 2024, панядзелак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі за два дні некалькі кілаграмаў валюты

20

За двое сутак у чыгуначным пункце пропуску «Церахоўка» мытнікі двойчы канфіскоўвалі ў расейцаў буйныя сумы валюты.

У абодвух выпадках даляры і еўра везлі расейцы: адзін - на радзіму, другі - ва Украіну. Дэклараваць грошы яны не сталі. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Гомельскай мытні.

У першым выпадку пры аглядзе багажу ленінградца ў цягніку Днепрапятроўск – Санкт-Пецярбург мытнікі знайшлі 49 470 даляраў, 26 000 еўра, 3300 расейскіх рублёў і 2215 грыўняў, піша onliner.by.

На наступны дзень у жыхара Новага Урэнгоя ў цягніку Менск - Анапа адшукаліся 1 276 550 расейскіх рублёў.

Незадэклараваная валюта звыш сумы, вываз якой дапускаецца без дэкларавання, канфіскаваная - гэта ў эквіваленце больш за адзін мільярд беларускіх рублёў. Распачатыя адміністрацыйныя працэсы.

Гомельская мытня нагадвае: пры адначасовым вывазе і ўвозе грашовых сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза ў эквіваленце больш за $10 000 уся сума падлягае дэклараванню ў пісьмовым выглядзе. Заканадаўствам прадугледжаная канфіскацыя незадэклараванай валюты ў частцы перавышэння дазволенай сумы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках