6 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія аналітыкі: Беларусь - сярод самых небяспечных краін для бізнесу

20

Вядомая кансалтынгавая кампанія Maplecroft не раіць інвестарам працаваць у Беларусі.

У штогадовым даследаванні «Атлас палітычных рызык» наша краіна трапіла ў групу дзяржаў з высокімі пагрозамі для вядзення бізнесу. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі Maplecroft (пераклад - charter97.org).

Прадстаўнікі першай дзесяткі рэйтынгу размешчаныя ў Азіі і Афрыцы. Гэтыя дзяржавы сфармавалі групу краін, «экстрэмальна небяспечных» для інвестараў. Узначальваюць спіс Самалі, Сірыя і Афганістан.

«Значнае павелічэнне канфліктаў, тэрарыстычных пагроз і ўнутранай нестабільнасці, а таксама актывізацыі палітычнага гвалту ў гэтым рэгіёне, з'яўляюцца аднымі з ключавых фактараў, якія спрыяюць глабальнаму рост палітычных рызык для інвестараў», - пішуць аналітыкі кампаніі.

Сярод бліжэйшых суседзяў Беларусі ў групу «высокай рызыкі» патрапіла толькі Расейская Федэрацыя. Спецыялісты Maplecroft кажуць пра палітычную нестабільнасць у нашай краіне. На іх думку, яна стварае ўмовы для грамадскіх канфліктаў і беспарадкаў.

«Небяспека іх узнікнення прысутнічае ў Бангладэш, Беларусі, Казахстане, Кітаі, Саудаўскай Аравіі і В'етнаме. Гэта звязана з эрозіяй дэмакратычных свабодаў, пераследам палітычнай апазіцыі і жорсткасцю сіл бяспекі ў адносінах да пратэстоўцаў. Яна пагаршаецца ростам коштаў на прадукты харчавання і пагаршэнне ўмоваў працы», - лічаць аналітыкі брытанскай кансалтынгавай кампаніі.

«Атлас палітычных рызык» уключае ў сябе 52 паказчыка, распрацаваных для таго, каб кампаніі і інвестары маглі адсочваць ключавыя тэндэнцыі, якія ўплываюць на бізнес-асяроддзе ў 197 краінах свету. Даследаванне ўключае ў сябе як дынамічныя палітычныя рызыкі, якія заснаваныя на кароткатэрміновых праблемах - такіх, як захаванне вяршэнства закона, грамадскі гвалт, макраэканамічнае асяроддзе і стабільнасць рэжыму, так і структурныя доўгатэрміновыя палітычныя рызыкі - такія, як дыверсіфікацыя эканомікі, забяспечанасць рэсурсамі, якасць інфраструктуры, сацыяльная ўстойлівасць і сітуацыя з правамі чалавека. Усе гэтыя фактары, як сцвярджаюць аўтары даследавання, з'яўляюцца важнымі складнікамі доўгатэрміновага развіцця краіны.

Адзначым, што Беларусь і Расея - адзіныя еўрапейскія дзяржавы, якія трапілі ў групу «высокай рызыкі» для інвестараў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках