6 траўня 2024, панядзелак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вінтажны» Санта-Клаўс у Paint (Відэа)

7

Добраму мастаку нішто не зашкодзіць. Кампанія Microsoft давяла гэта на практыцы.

Графічная праграма Paint выйшла ў адзін час з аперацыйнай сістэмай Windows 1.0 амаль трыццаць гадоў таму. За гэтыя гады АС разам з яе дадаткамі зрабіла вялікі скачок. Асабліва магутны імпульс аперацыйная сістэма атрымала пасля выхаду версіі Windows 95, піша NEWSru.com.

Дагэтуль праграма Paint можа ўразіць неспрактыкаваных карыстальнікаў сваімі магчымасцямі. Распрацоўнік дадаткаў для Windows праілюстраваў патэнцыял Paint, намаляваўшы з дапамогай інструментаў дадатку Санта-Клаўса.

Для таго каб адлюстраваць каляднага персанажа, спецыялістам Microsoft спатрэбілася дзевяць гадзін, якія змясціліся ў дзве хвіліны паскоранай здымкі, паведамляе iGeek.

Падчас прагляду відэароліка ў запаволеным рэжыме, можна пераканацца, што мастак сапраўды выкарыстаў пэндзлі ды алоўкі Paint. Вядома, гэта не Adobe Creative Cloude, прызначаная для творчасці, аднак малюнак Санта-Клаўса, створаны з дапамогай Paint, усё ж уражвае.

Нагадаем, надоечы інтэрнэт узрушыў ролік, у якім мастак на iPad пальцам намаляваў партрэт актора Моргана Фрымана з фатаграфічнай выразнасцю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках