5 траўня 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел пакуль без грамадзянства

89
Мітрапаліт Павел пакуль без грамадзянства

Пытанне аб наданні мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, беларускага грамадзянства яшчэ абмяркоўваецца.

Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік прэс-сакратара Менскай епархіяльнай управы Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы святар Мікалай Шульмін.

Згодна з артыкулам 13 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», кіраўніком рэлігійнай арганізацыі «можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Пакуль што беларускі праваслаўны іерарх застаецца грамадзянінам Расеі.

Айцец Мікалай таксама паведаміў, што мітрапаліт Павел прыбудзе ў Менск 4 студзеня, а ўжо а 10.00 пятага студзеня ён узначаліць богаслужэнне ў менскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Правялебны Мітрапаліт Разанскі і Міхайлоўскі Павел нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў Карагандзе ў сям'і рабочых. У 1973-1976 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Пастановай Святога Сінода ад 19 лютага 1992 года быў вызначаны біскупам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны біскупам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан арцыбіскупа з тытулам Венскі і Будапешцкі. Пастановай Святога Сінода ад 5-6 кастрычніка 2011 года яму прысвоены тытул Разанскі і Міхайлоўскі, ён прызначаны кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 года ўзведзены ў сан мітрапаліта.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках