20 траўня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся амніставаць фігурантаў «балотнай справы»

16
Пуцін адмовіўся амніставаць фігурантаў «балотнай справы»

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што амністыя да 20-годдзя расейскай Канстытуцыі не закране фігурантаў «балотнай справы».

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што «гэтая амністыя можа распаўсюджвацца толькі на тых асоб, якія не здзейснілі цяжкія злачынствы і злачынствы, якія звязаныя з гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да прадстаўнікоў улады». Па словах прэзідэнта, ён меў на ўвазе перш за ўсё супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Пры гэтым, як заявіў прэзідэнт РФ, ён у цэлым падтрымлівае праект амністыі, прапанаваны прэзідэнцкім саветам па правах чалавека. Дакумент, падрыхтаваны СПЧ, не публікаваўся. Аднак паведамлялася, што ў адпаведнасці з гэтым праектам, на волю могуць выйсці каля чвэрці расейскіх зняволеных, піша Lenta.ru.

Паводле неафіцыйных дадзеных, праект амністыі прадугледжваў і выхад на свабоду фігурантаў «балотнай справы», па якой праходзяць каля 30 чалавек, і удзельніц гурта Pussy Riot. Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Павел Крашэнінікаў прапаноўваў вызваліць фігурантаў «балотнай справы».

Кіраўнік СПЧ Міхаіл Фядотаў мяркуе, што пад амністыю могуць трапіць былы кіраўнік «ЮКАСа» Міхаіл Хадаркоўскі і апазіцыянер Аляксей Навальны. Усяго пад амністыю, па яго ацэнцы, патрапіць 35-50 тысяч чалавек. Па дадзеных ФСВП на лістапад 2013 года, у месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 564 тысячы чалавек.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сказаў, што Пуцін вырашыў асабіста ўнесці праект амністыі ў Дзярждуму. Дэпутаты маюць намер да канца года разгледзець прэзідэнцкі законапраект.

У ліпені 2013 года была абвешчаная амністыя па некаторых эканамічных артыкулах Крымінальнага кодэкса РФ, аднак дзякуючы ёй на свабоду выйшлі не больш за некалькі дзесяткаў чалавек.

«Балотная справа» была ўзбуджаная пасля сутыкненняў дэманстрантаў і паліцэйскіх на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 года. У выніку сутыкненняў пацярпелі дзесяткі чалавек з абодвух бакоў. Фігурантамі крымінальнай справы сталі толькі грамадзянскія асобы; 12 з іх зараз судзяць, двое ўжо асуджаныя на рэальныя тэрміны, адзін адпраўлены на прымусовае лячэнне. Большасць з іх абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках і нападзе на паліцэйскіх.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках