28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» атрымала першую гасцявую перамогу ў чэмпіянаце (Відэа)

2

Менскае «Дынама» па булітах выйграла ў «Амура».

6 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама», якое займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, па булітах перамагло на выездзе аўтсайдэра Усходняй канферэнцыі хабараўскі «Амур» з лікам 3:2 (1:0, 0:0, 1:2, 0:0, 1:0). Гэта першая гасцявая перамога менскай каманды ў чэмпіянаце, піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Збынек Іргл (17.22), Рыхард Лінтнер (44.56, 5х4, пас - Томаш Суровы), пераможны буліт рэалізаваў Джэф Плат;

у гаспадароў - Ян Муршак (51.20), Аляксандр Логінаў (54.28, 5х4, пас - Уладзімір Логінаў).

Штрафны час: 4 - 2 (Казнадзей, 29.06, Мацярухін, 54.23 - Рыз, 43.37).

Склад «Дынама»: Хаўген; Нагачоў-Крайчак, Калюжны-Стась-Іргл; Шынкевіч-Лінтнер, Плат-Суровы-Мацярухін; Усенка-Казнадзей, Кірушчанка-Кітараў-Яфіменка; Шэлег, Лапачук-Дадонаў-Захараў, Пратасеня.

Пасля 34 матчаў «Дынама» з 35 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, - у Заходняй канферэнцыі і 25-е - у агульнай табліцы (9 перамог у асноўны час, 2 перамогі па булітах, 2 паражэнні па булітах, 2 паражэнні ў авертайме, 19 паражэнняў у асноўны час, розніца шайбаў 68-102). «Дынама» стала першай камандай Заходняй канферэнцыі, якая прапусціла 100 шайб.

Бамбардзіры: Джэф Плат - 23 (14+9), Аляксей Калюжны - 18 (9+9), Збынек Іргл - 15 (6+9), Томаш Суровы - 14 (4+10), Андрэй Стась - 13 (2+11), Аляксандр Мацярухін - 9 (7+2), Аляксандр Кітараў - 8 (3+5), Аляксей Яфіменка - 7 (5+2), Дзмітрый Мялешка - 7 (2+5), Лукаш Крайчак - 6 (1+5), Алег Гарошка - 5 (1+4), Дэрэк Міч - 5 (0+5), Андрэй Філічкін - 4 (0+4), Джейкаб Мікфлікер - 3 (3+0), Артур Гаўрусёў - 3 (1+2), Канстанцін Захараў - 3 (0+3), Ілля Казнадзей - 2 (2+0), Віталь Кірушчанка - 2 (1+1), Ілля Шынкевіч - 2 (0+2), Яўген Дадонаў, Яўген Нагачоў, Аляксандр Паўловіч, Іван Усенка, Рыхард Лінтнер - па 1 (1+0), Яраслаў Крыстэк, Станіслаў Лапачук, Павел Чарнавок - па 1 (0+1).

Наступны матч «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 8 снежня з Уладзівастокскім «Адміралам». У 16 гасцявых сустрэчах менскі клуб пацярпеў 15 паражэнняў, набраўшы 3 ачкі (розніца шайбаў 19-56).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках