28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар турбазы пад Браславам трапіўся на крадзяжы рондаляў

25
Дырэктар турбазы пад Браславам трапіўся на крадзяжы рондаляў

Былога дырэктара турыстычна-аздараўленчага прадпрыемства «Браслаўскія азёры» асудзілі на тры гады пазбаўлення волі.

Мужчына займаў сваю пасаду амаль два гады - з чэрвеня 2010 года па красавік 2012 года. І хоць на турбазе не было асабліва каштоўнай маёмасці, дырэктар знайшоў, чым пажывіцца. Схему крадзяжу абраў простую: загадаў падначаленым спісаць некаторую маёмасць як непрыдатную, піша мясцовае выданне «Браслаўская звязда».

Такім апынуліся эмаляваныя рондалі, кухонныя і пасцельныя прыналежнасці, крэслы, дываны і дывановыя дарожкі, два тэлевізара, вуглавая канапа. Посуд і мэбля былі падрыхтаваныя для адпраўкі ў Гродна, па месцы жыхарства дырэктара. Іх агульны кошт склаў 8 752 717 рублёў

Аўтамабіль, у якім перавозілася частка выкрадзенага, затрымалі супрацоўнікі групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Браслаўскага РАУС.

Дзеянні былога дырэктара турбазы суд кваліфікаваў як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры. Мужчына атрымаў мінімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле - 3 гады пазбаўлення волі. Але суд прыняў да ўвагі шэраг змякчальных віну абставінаў і адтэрмінаваў выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках