27 красавiка 2024, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прывезлі самы дарагі каньяк у свеце

63
У Беларусь прывезлі самы дарагі каньяк у свеце

Кошт адной бутэлькі вядомай маркі Louis XIII у нашай краіне складае каля 2,3 тысяч еўра.

Як распавёў Delo.by сузаснавальнік адной з буйных беларускіх кампаній-імпарцёраў алкагольнай прадукцыі Сяргей Цюшкевіч, у кастрычніку французская кампанія Rémy Cointreau афіцыйна паставіла ў нашу краіну каля двух дзесяткаў бутэлек гэтага напою. Пры гэтым на сёння ўжо распрададзена больш паловы партыі.

«Сярод пакупнікоў ёсць як розныя ўстановы, рэстараны, так і прыватныя асобы. Радуе тое, што ў Беларусі з'яўляецца ўсё больш людзей, якія могуць дазволіць сабе такі дарагі алкаголь. Наогул беларускі рынак ужо структураваны, і ўжо амаль усе буйныя сусветныя вытворцы маюць сваіх афіцыйных дыстрыб'ютараў у Беларусі. Як следства, у нас з'яўляецца ўсё больш цікавых замежных алкагольных напояў, у тым ліку і ў элітным сегменце», - адзначыў ён.

Як стала вядома, у 2014 годзе Rémy Cointreau плануе імпартаваць у Беларусь яшчэ 60 бутэлек каньяку лінейкі Louis XIII. Цікава, што некаторыя віды каньяку гэтай маркі лічацца аднымі з самых дарагіх у свеце. Так, напрыклад, кошт бутэлькі калекцыйнага Remy Martin Cognac Black Pearl Louis XIII даходзіць да 50 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках