27 красавiка 2024, Субота, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выставу «Першапачатак» зачынілі па «тэхнічных прычынах»

4
Выставу «Першапачатак» зачынілі па «тэхнічных прычынах»

У Менску датэрмінова зачынілі выставу з аўтографамі і рэчамі беларускіх пісьменнікаў.

Выставу «Першапачатак» і экспазіцыю да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў зачынілі 3 снежня «па тэхнічных прычынах», так патлумачылі датэрміновае закрыццё выставы ў прыёмнай Нацыянальнага гістарычнага музея.

Экспазіцыю адкрылі 27 лістапада. Яна павінна была працаваць па 8 снежня, паведамляў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Намеснік дырэктара музея Ніна Калымага ў сваю чаргу патлумачыла «Радыё Свабода», што выставу «Першапачатак» знялі, так як рыхтуюць наступную:

«У нас запланаваная іншая выстава. Я не ведаю, адкуль вы ўзялі інфармацыю аб тым, што «Першапачатак» будзе дзейнічаць да 8 снежня. Выстава ў нас была з 21 лістапада, 27 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё. 3 снежня мы зачынілі папярэднюю выставу і цяпер рыхтуем наступную экспазіцыю. У нас такі план. Наогул гэтая экспазіцыя дэманстравалася ў канферэнц-зале, дзе звычайна праходзяць музейныя чытанні. Мы і так пайшлі насустрач арганізатарам, што зрабілі там выставу. Усе вольныя дні, якія ў нас былі ў дачыненні да гэтай канферэнц-залы, мы аддалі пад выставу».

Якая менавіта выстава заменіць «Першапачатак» у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага музея, Ніна Калымага сказаць не змагла, спаслаўшыся на тое, што 5 снежня як раз адбудзецца нарада на гэты конт, а назву выставы агучаць у панядзелак.

На выставе «Першапачатак» можна было паглядзець аўтографы Васіля Быкава і Ніла Гілевіча, рэчы Рыгора Барадуліна, дакументы Максіма Танка, Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках