28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Букоўскі: З Мандэлам мы былі кандыдатамі на «вязняў сумлення»

2
Уладзімір Букоўскі: З Мандэлам мы былі кандыдатамі на «вязняў сумлення»

Вядомы расейскі праваабаронца Уладзімір Букоўскі адрэагаваў на вестку аб смерці Нэльсана Мандэлы.

У інтэрв'ю Расейскай службе RFI Букоўскі патлумачыў, чаму ў Савецкім Саюзе вобраз Мандэлы выклікаў раздражненне.

- Я асабіста з Нэльсанам Мандэлам знаёмы не быў. Дзесьці пару разоў па тэлевізары праз спадарожнік мы мелі стасункі. Але гэта было даўно. Але наогул у мяне з ім даволі пацешная гісторыя.

Справа ў тым, што напачатку 60-х, калі «Міжнародная Амністыя» толькі арганізавалася, мы з ім былі двума кандыдатамі на «вязняў сумлення». Новая такая была рэч.

Яму адмовілі, а мяне прызналі вязнем сумлення. Чаму? Бо ён напачатку сваёй палітычнай кар'еры быў прыхільнікам гвалту, рэвалюцыі. Ён наогул нейкі час быў камуністам паўднёваафрыканскім. Потым у турме ён, вядома, вельмі змяніўся, перадумаў гэта ўсё, і ўжо камуністам не быў. Але нейкі час быў, і праз гэта вось такая смешная гісторыя. Постаць Нэльсана Мандэлы вельмі цікавая, якая аказала моцны ўплыў на свет, на многіх людзей.

Я мяркую, у Афрыцы ён, вядома, паслужыў сімвалам вызвалення ад расізму і т. д. Для нас, для Усходняй Еўропы і Савецкага Саюза, ён меў значна меншае значэнне і ўплыў з той прычыны, што вельмі ўжо ён выкарыстоўваўся савецкай прапагандай - у піку: маўляў, вось вы незадаволеныя савецкай уладай, а там вось чалавек сядзіць усё жыццё, там такія парадкі. «Іх норавы» - так?

Гэта людзей раздражняла, і таму, вядома, ён меней успрымаўся ў савецкай сістэме. А для астатняга свету ён быў сімвалічнай фігурай. Постаць ён ва ўсім цікавая – прайшоў вялікі ўнутраны духоўны шлях, калі сядзеў у турме: ён адмовіўся ад гвалту, ён вельмі змяніўся ў лепшы бок. Гэта цікава само па сабе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках