28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль з Іллёй Дабратворам і бацькам Васіля Парфянкова патрапіў пад МАЗ

13

Яны сталі першымі ахвярамі цыклона «Хаўер» у Беларусі.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, Ілля Дабратвор на сваім аўтамабілі дапамагаў бацьку палітвязня Васіля Парфянкова адвезці рэчы ў турму да сына.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на 58-м кіламетры гарадзенскай трасы. Аўтамабіль, у якім знаходзіліся Дабратвор і Парфянкоў, рухаўся з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну. Гэта была яшчэ адна спроба абагнаць аўтамабіль МАЗ. Ударам ветру машыну Дабратвора стала круціць і вынесла на паласу руху МАЗа.

На шчасце, усе ўдзельнікі аварыі хоць і моцна ўзрушаныя, але, галоўнае, жывыя. Натуральна, рэчы Васілю Парфянкову перадаць не ўдалося.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках