Беларускі сцяг - над самым высокім будынкам Майдана
65- 7.12.2013, 21:42
- 54,382
Бел-чырвона-белае палотнішча было ўзнятае падчас выступу «Ляпіса Трубяцкога».
Цяпер ён лунае над плошчай разам са сцягамі Украіны і Еўрапейскага Звязу. Забаронены ў Беларусі сімвал над будынкам на вуліцы Крэшчацік, 13 паднялі падчас выканання Сяргеем Міхалком песні «Жалезны». Хто гэта зрабіў - невядома.
Адзначым, што на Майдан Незалежнасці, нягледзячы на перашкоды з боку як беларускіх, так і ўкраінскіх спецслужбаў, змаглі дабрацца дзесяткі нашых суайчыннікаў. На плошчы лунала мноства бел-чырвона-белых сцягоў.
Канцэрт «Ляпісаў» доўжыўся блізу 20 хвілін і быў з захапленнем сустрэты прысутнымі. Тысячы людзей - і беларусаў, і ўкраінцаў спявалі знаёмыя песні. «Жыве Беларусь! Жыве незалежная Украіна!» - крыкнуў на развітанне Сяргей Міхалок. У адказ дзясяткі тысяч удзельнікаў акцыі сталі скандаваць «Беларусь! Беларусь!» і размахваць сцягамі.
Пасля гэтага перад прысутнымі на Майдане Незалежнасці прадоўжылі выступаць ўкраінскія выканаўцы.
