28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: Сукала схлусіў пра колькасць зняволеных

9
Павел Сапелка: Сукала схлусіў пра колькасць зняволеных

Праваабаронца параўнаў словы старшыні Вярхоўнага суда са звесткамі статыстыкі.

Згодна з Белстатам, у канцы 2011 года ў турмах Беларусі знаходзілася больш за 38 тысяч чалавек, піша ён на сайце ПЦ «Вясна».

«Паводле звестак статыстыкі, на канец 2011 года ў месцах пазбаўлення волі (папраўчых і выхаваўчых калоніях, турмах, следчых ізалятарах і арыштных дамах) змяшчалася 38.410 чалавек. Значыць, 8 410 чалавек згубіліся. Ці акругліліся. Але наогул, акругляючы да дзясяткаў тысяч, атрымалі 40 000. Што бліжэй да праўды, бо кажучы аб папраўчых установах, юрыст, відавочна, не ўлічыў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Разам, на 6 000 чалавек больш за норму змяшчалася ў месцах пазбаўлення волі на канец 2011 года. Колькі цяпер - невядома. Але і Старшыні Вярхоўнага Суда не веру. Акрамя ўсяго іншага, колькасць асуджаных і месцаў для іх утрымання не заўсёды вызначае якасць умоваў адбыцця пакарання. Хто пастанавіў, што ў калоніях, следчых ізалятарах і турмах можа ўтрымлівацца 32,5 тысячы зняволеных? Ужо дакладна не абцяжараныя лішнімі ведамі пра сучасныя падыходы да кіравання турмой эксперты», - піша Павел Сапелка.

Нагадаем, Валянцін Сукала раней заявіў: «Пазітыўная дынаміка злачыннасці дазволіла ў яшчэ большай ступені скараціць колькасць людзей, якія накіроўваюцца ў месцы пазбаўлення волі. У мінулым годзе ў папраўчых установах апынулася на 3.000 чалавек менш, чым у 2011-м. І на пачатак гэтага года там утрымліваліся 24.000 асуджаных. Гэта на 6 тысяч менш, чым у 2011 годзе. А ліміт напаўняльнасці нашых месцаў пазбаўлення волі - 32,5 тысячы чалавек». На думку старшыні Вярхоўнага суда, у папраўчых установах у 2011 годзе змяшчалася 30 000 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках