20 красавiка 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы склалі 10% пасажыраў Віленскага аэрапорта

32
Беларусы склалі 10% пасажыраў Віленскага аэрапорта

Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента авіясэрвіса аэрапорта Эдвінас Левашкявічус.

«Калі шчыра, мы самі не чакалі ад вас такога пасажырапатоку. За 2012 блізу 10% ад агульнай колькасці нашых пасажыраў склалі госці з Беларусі. Гэта 240-250 чалавек у дзень! Мы вельмі гэтаму радыя», - цытуе словы Левашкявічуса Citydog.by.

Рост пасажырапатоку аэрапорта ў Вільні адбыўся дзякуючы прыходу ў горад лоў-косту. З Вільні, у прыватнасці, лётаюць такія вядомыя кампаніі, як Wizzair і Ryanair. Таннымі рэйсамі карыстаюцца беларусы, якія не маюць такой магчымасці ў Менску.

2012 стаў лепшым за ўсю гісторыю Віленскага аэрапорта. Было перавезена 2.200.000 пасажыраў

«Гэта на 29% больш, чым у 2011 годзе. Улетку аэрапорт у Вільні абслугоўваў 21 авіякампанію, што выконваюць рэйсы ў 44 накірунках. Узімку - 18 авіякампаній у 46 накірунках» - сказаў Эдвінас Левашкявічус.

Карыстаюцца беларусы таксама аэрапортам ў Коўні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках