24 красавiка 2024, Серада, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Haaretz: Зброя для тэрарыстаў - з Расеі

30
Haaretz: Зброя для тэрарыстаў - з Расеі

Сярод вайсковай тэхнікі, якая была знішчаная ў выніку авіяўдару Ізраіля па тэрыторыі Сірыі, была і расейская зброя.

Так, сярод знішчанай зброі апынуліся расейскія сістэмы СПА «Бук-М1-2» (SA-17 паводле класіфікацыі NATO) на самаходных шасі, якія маюць значны радыус паразы і мадэрнізаваную сістэму навядзення, піша ізраільскае выданне Haaretz (пераклад - ИноТВ).

Паводле звестак, якія ёсць у Войска Абароны Ізраіля, Сірыя таксама валодае запасам гэтай зброі - раней урад выдаткаваў на яе набыццё блізу 3 мільярдаў даляраў. Гэта стала практычна адзіным фінансавым укладаннем уладаў у вайсковую тэхніку за апошнія гады, сцвярджае Haaretz.

Са слоў былога намесніка начальніка Генштаба ЦАХЛа Яіра Навеха, такі факт выклікае цікавасць не толькі для ізраільскага войска, «але і для ўсяго заходняга свету».

Сірыя ж і навучыла «Хэзбала» карыстацца SA-17, піша выданне.

Акрамя таго, сярод знішчанай зброі знаходзіліся расейскія супрацькарабельныя ракеты «Яхонд» SSN-26, радыус дзеяння якіх складае 300 кіламетраў, а таксама балістычныя ракеты Scud-D.

Ізраільскае выданне нагадвае, што мэтай нападу была ліквідацыя вайсковай пастаўкі з Сірыі для экстрэмісцкай арганізацыі «Хэзбала».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках