23 красавiка 2024, aўторак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зноў падвысіла тарыф на транзіт расейскай нафты

5
Беларусь зноў падвысіла тарыф на транзіт расейскай нафты

З 1 лютага ў Беларусі падвышаюцца тарыфы на транспартаванне нафты ў сістэме магістральных трубаправодаў.

Так, пры правядзенні разлікаў у беларускіх рублях, уводзяцца наступныя тарыфы: на транспартаванне ў кірунку Рэчыца - ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» - Br3 415 за 1 тону; у кірунку Рэчыца - Адамава Застава - Br42 744; тарыф у кірунку Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр - Br2 918; у кірунку Броды - Мазыр (ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод») - Br4 097 за 1 тону.

Экспэрты адзначаюць, што падвышэнне кошту транзіту расейскай нафты ў нашай краіне адбываецца рэгулярна.

«Варта адзначыць, што падвышэнне беларускім урадам тарыфаў на пампаванне нафты па «Дружбе» не з'яўляецца чымсьці надзвычайным, і адбываецца рэгулярна. Да таго ж, не варта забываць пра складаную сітуацыю з рэспубліканскім бюджэтам у Беларусі, урад якой мае вельмі абмежаваныя магчымасці папаўнення даходаў у казну. Мяркуючы на практыцы апошніх гадоў, прыбаўка сумы паступленняў у беларускую казну ў выніку падвышэння тарыфаў складзе блізу некалькіх дзясяткаў мільёнаў даляраў, што вельмі істотна», - піша аналітык ІХ «Фінам» Анатоль Вакуленка на сайце «Транспарт нафты».

Апошні раз тарыф на транзіт маршруту «Унеча-Адамава застава» (у кірунку Польшчы і Нямеччыны) быў падвышаны 8 студзеня 2013 на 22,5%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках