26 красавiка 2024, Пятніца, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Меха затрымалі за абмеркаванне эканамічных праблем

154
Аляксандра Меха затрымалі за абмеркаванне эканамічных праблем

(абноўлена) Грамадскі актывіст з Кобрына быў затрыманы падчас размовы ў чарзе на флюараграфію.

Супрацоўніку мясцовага РАУС Анатолю Джыгу не спадабалася прыватная размова Аляксандра Меха з суседкай у чарзе пра новыя пазыкі Беларусі. Мех сказаў, што ў нашых дзяцей не будзе будучыні, так як менавіта ім давядзецца аддаваць гэтыя пазыкі.

Джыга, са слоў Меха, вывеў яго з чаргі, затым на вуліцу і патэлефанаваў у КДБ, паведамляе ПЦ «Вясна».

Як распавёў пазней Аляксандр Мех, замест чаканага аўтамабілю з КДБ да іх пад'ехала міліцэйская «Ніва» і адвезла ў Кобрынскі РАУС. Джыга пайшоў у дзяжурную частку пісаць рапарт, а да затрыманага Меха падышоў супрацоўнік КДБ. Ён пачаў размаўляць зусім не пра гэтую сітуацыю. Актывіст яму сказаў, што той павінен ведаць родную мову і размаўляць на ёй, калі абараняе дзяржаву. На гэтым размова з супрацоўнікам КДБ скончыўся, а Меха завялі ў адзін з кабінетаў і запатрабавалі пісаць тлумачальную.

У тлумачальнай актывіст распавёў, што чалавек у цывільным у паліклініцы падчас ягонай размовы з суседкай у чарзе аб дзяржаўных запазычанасцях і пра цяжкасці іх аддавання ўмяшаўся ў размову і запатрабаваў ад Меха выйсці разам з ім. Перш за ўсё гэты чалавек не прадставіўся, але актывіст выйшаў з чаргі і толькі тады даведаўся, што Анатоль Джыга - супрацоўнік міліцыі. Пасаду і ранг Аляксандр прачытаць не паспеў. Джыга выклікаў КДБ.

У міліцыі паведамілі, што Анатоль Джыга працуе ўчастковым і мае ранг маёра міліцыі.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках