18 красавiка 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парадзіх выселілі з гомельскай радзільні праз аварыйную сітуацыю

10

Усіх жанчын, якія знаходзіліся ў радзільні, выпісалі або перавялі ў іншыя лякарні.

Нікому з іх прычыну экстранай пастановы не растлумачылі.

У прыёмнай Гомельскай абласной клінічнай лякарні пацвердзілі, што радзільны дом УГАКЛ зачынены на чыстку з 30 студзеня да 14 лютага, паведамляе TUT.by.

«Тых, хто знаходзіўся ў гэты час у радзільным доме, размяркоўваюць у Беліцу ці абласную радзільню», - распавядаюць у прыймовым аддзяленні радзільні.

«У аперацыйнай абвалілася плітка з адной сцяны, - пракаментавала экстранае высяленне намесніца галоўнага лекара акушэрска-гінекалагічнай дапамогі Святлана Мальцава. - Аперацыйная радзільні знаходзіцца ў аварыйным стане, а без аперацыйнай радзільны дом дзейнічаць не можа».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках