25 красавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскае ноу-хау: Сімфанічны аркестр пад фанаграму

40
Віцебскае ноу-хау: Сімфанічны аркестр пад фанаграму

Канцэрт, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, прайшоў пад фанаграму.

1 лютага ў Віцебску ў канцэртнай зале «Віцебск» (ЦКА ААТ «КІМ») праходзіў урачысты сход прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, на якім ўшаноўвалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2012».

Як паведаміў charter97.org відавочца, канцэрт прайшоў вельмі дзіўна. Тры аркестры, у тым ліку і Сімфанічны аркестр Віцебскай філармоніі, выконвалі музыку пад фанаграму.

«Практычна ўвесь канцэрт, прысвечаны ўшанаванню «лепшых» людзей вобласці, цалкам прайшоў пад фанаграму. Тры запрошаныя аркестры проста стваралі масоўку», дзеліцца ўражаннямі чытач.

«Гэта звязана з недастатковай колькасцю абсталявання (у прыватнасці мікрафонаў), складанасцю іх усталёўкі і наладжвання. Улады наважылі не дурыць галаву ўсялякімі гэткімі драбніцамі, а проста зладзілі паказуху. Аркестры працуюць на такіх акцыях на загад і плаціць ім не трэба. Вось і атрымліваецца і прыгожа, і стыльна, і бясплатна, але які эфект», кажа сведка.

На «лепшых людзей» Віцебшчыны можна паглядзець тут, тут, тут і тут.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках