19 красавiка 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкноты 10 і 20 рублёў знікнуць з абарачэння

36
Банкноты 10 і 20 рублёў знікнуць з абарачэння

Юрыдычныя асобы ды індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі з 1 сакавіка 2013 спыняць прыём банкнот наміналам Br10 і Br20 ва ўсіх тыпах плацяжоў.

У сувязі з гэтым з 1 сакавіка беларускія банкі не павінны праводзіць выдачу такіх банкнот з касы. Пра гэта сказана ў лісце Нацыянальнага банка Беларусі камерцыйным банкам, паведамляе БелТА.

Абмен банкнот наміналам Br10 і Br20 можна будзе правесці без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ўсякай сумай, роўнай Br50.

З 1 сакавіка 2013 г да 30 верасня 2013 года ўключна гэта можна будзе зрабіць у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка і банках краіны. З 1 кастрычніка 2013 да 31 сакавіка 2014 уключна - толькі ў структурных падраздзяленнях Нацбанка.

Банкноты наміналам Br10 і Br20 будуць выведзеныя з абарачэння і стануць уважацца за несапраўдныя з 1 красавіка 2014 года.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках