28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух ля амбасады ЗША ў Турцыі: двое загінулых

2
Выбух ля амбасады ЗША ў Турцыі: двое загінулых

Днём 1 лютага ля пасольства ЗША ў Анкары адбыўся магутны выбух.

Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters, піша Lenta.ru.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі мінімум два чалавекі, удакладняе Associated Press.

Да месца здарэння прыбылі аўтамабілі хуткай дапамогі, лекары аказваюць дапамогу параненым. Там жа знаходзяцца выбухатэхнікі паліцыянты.

Следчыя ўжо заявілі, што выбух быў тэрактам, учыненым тэрарыстам-смяротнікам. Да такой высновы паліцыянты прыйшлі, выявіўшы на месцы выбуху фрагменты чалавечага цела з характэрнымі пашкоджаннямі.

Будынак пасольства пашкоджаны, над месцам здарэння падымаецца слуп дыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках