28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады выганяюць сям'ю з кватэры ў цэнтры горада

45
Берасцейскія ўлады выганяюць сям'ю з кватэры ў цэнтры горада

Пастанову суда аб высяленні атрымалі не толькі ўсе дарослыя сямейнікі Гадун, але і трохгадовая ўнучка.

Як стала вядома charter97.org, згодна з пастановай суда Ленінскага раёна Берасця 11 лютага сям'я Уладзіміра Гадуна, якая пражывае ў доме №18 на вуліцы Герояў абароны Берасцейскай цытадэлі (гэта будынак фактычна прымыкае да гарадскога парку), павінна добраахвотна пакінуць жылплошчу. У іншым выпадку сям'і пагражае прымусовае адсяленне.

Судовы вердыкт з'явіўся нягледзячы на тое, што Уладзімір Гадун далей абскарджвае ў вышэйшых інстанцыях ранейшую пастанову, згодна з якой будынак, дзе ён жыве са сваёй сям'ёй, нібыта знаходзіцца ў аварыйным стане. Сам гаспадар кватэры ў цэнтры горада ўпэўнены, што ягоны дом цалкам прыдатны для пражывання і прычына адсялення зусім іншая: ласы надзел зямлі ля гарадскога парку проста спатрэбіўся чыноўнікам для нейкіх сваіх патрэб.

Цікава, што ў пастанове раённага суда мясцоваму ЖРЭУ не толькі прадпісваецца дапамагчы з транспартам і рабочымі для перавозу маёмасці, але і дадзенае ўказанне начальніку Ленінскага РАУС выдзяліць супрацоўніка міліцыі «для падтрымання парадку». Уладзімір Гадун каментуе гэтае ўказанне з іроніяй: «Наша ўлада так клапоціцца аб людзях і іх правах, што выдзяляе ўчастковага інспектара для падтрымання парадку падчас высялення. Нават трохгадовай унучцы даслалі паведамленне аб высяленні. Гэта нейкі маразм. Чым там наогул людзі ў судах займаюцца?».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках