29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалены з няволі беларус не можа вярнуцца дадому

54
Вызвалены з няволі беларус не можа вярнуцца дадому

У актывістаў расейскага руху «Альтэрнатыва», якія вызвалілі беларуса з няволі, пачаліся праблемы з уладамі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН лідар беларускага пошукава-выратавальнага аддзела «Анёл» Сяргей Коўтун.

З ягоных слоў, расейская паліцыя шукае людзей, якія дапамаглі беларусу вызваліцца з няволі. На гэты момант сітуацыя абцяжарваецца тым, што валанцёры не могуць атрымаць дапамогу ці проста звязацца з беларускім пасольствам, а сам вызвалены беларус не мае дакументаў, акрамя пасведчання, што ён прызнаны памерлым аддзелам ЗАЦС аднаго з райцэнтраў Гомельскай вобласці.

Цяпер Мікалай знаходзіцца ў параўнальна бяспечным месцы, але да аднаго з валанцёраў ужо прыходзіла паліцыя. Са слоў актывістаў, былы палкоўнік МУС, на рыбнай ферме ў якога і працаваў беларус, «мае пэўныя сувязі і не хоча агалашэння гэтай гісторыі, таму робіць захады для таго, каб абладзіць сітуацыю».

У Мазыры, родным горадзе зніклага, яго чакаюць маці, сястра, дачка, якія яго не бачылі 12 гадоў. «У нас ва ўсіх быў шок, і не толькі ад таго, што ў наш час такое магчыма - няволя ў Расеі. Мы ўжо страцілі ўсялякую надзею ўбачыць яго жывым. Хіба жартачкі - 12 гадоў. Дачка ягоная ў шоку таксама, ёй ужо 32 гады. Цяпер чакаем вяртання дзядзькі на радзіму, але наколькі я ведаю, там шмат праблем», - паведаміў БелаПАН пляменнік вызваленага беларуса Аляксандр.

Нагадаем, у Арэнбургскай вобласці РФ быў вызвалены беларус, які 12 гадоў правёў у няволі на рыбнай ферме. Мазырчук з'ехаў на заробкі ў Арэнбург яшчэ ў 2001 годзе. Толькі ў 2005 годзе ад яго прыйшла тэлеграма, што ён жывы-здаровы, затым сувязь перапынілася. У 2011 годзе Мікалай быў прызнаны памерлым аддзелам ЗАЦС.

Некалькі дзён таму зніклы звязаўся са сваёй сям'ёй пры дапамозе знаёмага жыхара Арэнбурга. Ён распавёў, што ў яго забралі дакументы, яго трымаюць у рабскіх умовах і прымушаюць гадаваць на возеры рыбу для нейкага былога палкоўніка МУС Расеі. Беларус, з ягоных слоў, неаднаразова спрабаваў уцячы, але яго кожны раз вярталі.

Тым часам у Магілёве чакаюць вяртання на радзіму Аляксандра, які трапіў у няволю на цагельню каля Кізляра (Дагестан). Яго таксама вызвалілі актывісты «Альтэрнатывы». Дакументы ў грамадзяніна Беларусі забралі, заробак яму не выплачвалі, толькі абяцалі. Аляксандр знаходзіўся ў вышуку з пачатку гэтага года. У МУС Дагестана актывістам і пацярпеламу паабяцалі разабрацца ў сітуацыі і вярнуць дакументы.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках