Грабоўскі ўкусіў амерыканскага хакеіста
17- 11.02.2013, 10:20
Здарэнне адбылося падчас матчу «Манрэаль» - «Таронта», які каманда Міхаіла Грабоўскага выйграла з лікам 6:0.
У адной з сутычак хакеістаў беларус нібыта, укусіў за руку амерыканскага хакеіста Макса Пачыарэцці, які выступае за «Манрэаль». У гэты момант Пачыарэцці трымаў рукой галаву Міхаіла Грабоўскага, піша «Спорт-экспресс».
Пацярпелы паскардзіўся на беларускага хакеіста суддзі.
«Таронта» Грабоўскага зараз займае 5-е месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ, у яго 14 ачкоў пасля 12 матчаў.