20 красавiка 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватныя клінікі не змогуць выдаваць «бальнічныя»

9
Прыватныя клінікі не змогуць выдаваць «бальнічныя»

У Менску пакуль не гатовыя падключыць прыватныя клінікі да выдачы бальнічных грамадзянам.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта па ахове здароўя Менскага гарвыканкама Віктар Сірэнка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», перадае БелТА.

Віктар Сірэнка адзначыў, што «на сённяшні дзень гэтае пытанне вырашаецца». Пры гэтым ён лічыць, што магчымасць атрымання бальнічнага ліста грамадзянінам у прыватнай паліклініцы, дзе няма такіх чэргаў, як у дзяржаўных медустановах, была б добрай падмогай. Але тут пытанне ў іншым - у кантролі бальнічных. «Пытанне аб якасным складніку кантролю бальнічных лістоў яшчэ, напэўна, адкрытае для гэтых устаноў аховы здароўя», - адзначыў ён.

Віктар Сірэнка таксама паведаміў, што медыцынскія ўстановы, аптэкі Менска гатовыя да магчымай эпідэміі грыпу. І калі эпідэмія здарыцца, то аб гэтым будзе абвешчана, падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках