29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб збіцці кантралёра: абвінавачваны пазбег турмы

67

Следства прыняла да ўвагі раскаянне хлопца і яго станоўчыя характарыстыкі.

А кантралёр Людміла Шахліна падала хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы, перадае «Еўрарадыё».

Наваполацкі гарадскі аддзел Следчага камітэта скончыў следства па справе збіцця кантралёра Людмілы Шахлінай. Хлопец, які, заступіўшыся за маладую сям'ю, цягаў кантралёра за валасы, не будзе сядзець у турме.

«У следства з'явіліся падставы меркаваць, што выпраўленне абвінавачанага магчыма без прымянення мер крымінальнай адказнасці, - паведамляе прэс-сакратар Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька. - Пад увагу прымаліся чыстасардэчнае раскаянне абвінавачанага ў зробленым, поўнае пакрыццё прычыненай шкоды, станоўчыя характарыстыкі з месца вучобы і працы. Акрамя таго, у ходзе следства пацярпелая заявіла хадайніцтва на імя следчага аб спыненні крымінальнай справы. Улічваючы гэтыя абставіны, следствам прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы і вызваленні абвінавачанага ад крымінальнай адказнасці. Матэрыялы справы накіраваныя ў суд горада Наваполацка, дзе будзе прынятае рашэнне адносна адміністрацыйнай адказнасці».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках